Травеньскі турнір. Адкрытае Першынство Беларусі 2023

У суботу 20 траўня 2023 года прайшоў Травеньскі турнір па рынга, ён жа Адкрытае Першынство Беларусі па рынга. Спаборніцтвы адбыліся ў трох дысцыплінах: мужчынскія адзінкі, жаночыя адзінкі і мужчынскія двойкі. Не абышлося без нечаканасцяў, у жаночай частцы 2-е месца заняла юная Кужэлева Злата, а на 3-е месца прэтэндавалі адразу тры ўдзельніцы і набралі роўную колькасць перамог: Кацярына Дрэмлюг, Лобка Ганна і Абражэвіч Анастасія. Паводле дадатковых паказчыкаў усё ж вышэй за іншых размясцілася Кацярына. Невялікай нечаканасцю для ўдзельнікаў таксама стала выдатнае выступленне Герасімовіча Арцёма: 3-е месца ў адзінках і 1-е месца з Чудуком Паўлам у двойках. Выдатны вынік!

Читать далее «Травеньскі турнір. Адкрытае Першынство Беларусі 2023»

Прэзентацыя рынга для школ Пружанскага раёна ў вёсцы Мокрае

Ранкам 15-ага сакавіка 2023 года каманда ГА «Беларуская федэрацыя рынга» ў складзе 5 чалавек (Колтун Іван, Чудук Павел, Русакоў Міхаіл, Дрэмлюг Кацярына, Інбулаева Анастасія) накіравалася на паўднёвы захад Беларусі ў Мокраўскую сярэднюю школу Пружанскага раёна, каб правесці там прэзентацыю рынга. Прычым прэзентацыю не толькі для гэтай школы, а для настаўнікаў школ усяго Пружанскага раёна. Істотная адметнасць большасці з гэтых школ — тое, што яны малакамплектныя, у класе можа быць усяго 5-10 чалавек. І рынга ў такіх умовах фактычна ідэальная камандная спартыўная гульня.

Читать далее «Прэзентацыя рынга для школ Пружанскага раёна ў вёсцы Мокрае»

flame.by — яшчэ адзін спартыўны магазін пачаў прадаваць кольцы рынга

У Беларусі з’явіўся яшчэ адзін спартыўны магазін, які прадае кольцы рынга — гэта flame.by. Афіцыйная назва магазіна — “Цэнтр спартыўнага забеспячэння”. Размяшчаецца ён ў Гродна. Ажыцяўляе дастаўку па Беларусі. Кольцы, што тут прадаюцца, хоць і не тыя, каторымі гуляюць на буйных міжнародных турнірах, але даволі якасныя, крыху цвердаватыя, затое доўга «жывуць» і добра падыходзяць для тых, хто толькі пачынае гуляць.

Кантакты магазіна:

вэб-сайт: flame.by
тэл.: +375 (29) 824-44-55, +375 (29) 114-44-55, +375 (15) 268-12-22
e-mail: ooocsooo@mail.ru
адрас: вул. Лелявеля, 46, г. Гродна, Беларусь

I этап Чэмпіянату Беларусі па рынга імя Валянціны Астроўскай 2023

У суботу 8 красавіка 2023 года адбыўся I этап Чэмпіянату Беларусі па рынга імя Валянціны Астроўскай. Катэгорыя была змяшаныя тройкі. Вельмі прыемна, што на ім можна было пабачыць шмат новых імён. Барацьба, эмоцыі, камандны дух, нечаканасці — ўсё было на гэтым турніры!

Читать далее «I этап Чэмпіянату Беларусі па рынга імя Валянціны Астроўскай 2023»