XIV Міжнародны турнір па рынга ў Мінску: вынікі ў кадэцкай і юніёрскай катэгорыях

У нядзелю 8 лістапада ў барацьбу ўступілі кадэцкія і юніёрскія двойкі.

Кадэты (ігракі да 14 гадоў) гулялі па кругавой схеме. У выніку перамогу сярод дзяўчат святкавалі Мілана Нежавец і Кацярына Раковіч. Другімі сталі Юлія Раманеня і Ангеліна Камінская. На апошнюю ступень п’едэстала сталі Елізавета Мар’іна і Аліна Салаўчук. Сярод хлопцаў найлепшымі былі Уладзімір Воранаў і Павел Клімовіч, на другім месцы Глеб Ільючык і Мікіта Мазаў, на трэцім – Валянцін Харошка і Арцём Спірыдовіч.

DSC_6297 DSC_6298

Юніёрская катэгорыя (да 18 гадоў) была прадстаўлена большай колькасцю двоек, таму для вызначэння пераможцаў былі сыграны і групавы раунд, і плэй-оф. У паўфіналах Ілья Іваноў і Антон Варэнік абыгралі іншую смілавіцкую двойку: Дзяніса Ісаенку і Мікіту Вольскага. Мікалай Жыгалковіч і Ігар Шчурко ў сваім паўфінале былі лепшымі за двойку Арцём Герасімовіч, Яўген Смаршчок. У матчы за трэцяе месца мінская каманда Герасімовіч—Смаршчок перамагла з лікам 15:8. З такім жа лікам завяршыўся фінал. У смілавіцкім дэрбі лепшымі былі Мікалай Жыгалковіч і Ігар Шчурко.

DSC_6314

У дзяўчат геграфія паўфіналаў была значна шырэйшая. Трэцяе месца дасталося яшчэ адной камандзе са Смілавіч: Вераніцы Кавалёнак і Вікторыі Патупчык, якія перашкодзілі падняцца на п’едэстал мінскай Вераніцы Кукушкінай і Святлане Лапіцкай – прадстаўніцам Ліцэя БДУ. У фінале Ганна Яцэвіч з Мінска і Надзея Муц з Паперні ва ўпартай барацьбе з польскімі спартсменкамі Монікай Вангрын і Эміліяй Шарэк прынеслі золата Беларусі.

DSC_6306