Гомельскi гарадскi турнір па рынга

tg21WPjd7f0

25 сакавіка Гомель стаў пляцоўкай маштабнага мерапрыемства, праведзенага пры падтрымцы БФР — Гомельскага гарадскога турніра па рынга! Насычаная праграма складалася з прэзентацыі для маладых настаўнікаў з усіх раёнаў Гомеля, а таксама са спаборніцтваў у юніёрскай і адкрытай катэгорыях. За медалі і каштоўныя прызы спаборнічала прыкладна 20 камандаў з 10 (!) установаў адукацыі, у тым ліку 4 каманды настаўнікаў. Удзельнікі прадэманстравалі добры ўзровень гульні для пачынаючых рынгістаў, а таксама зацікаўленасць у новым для іх відзе спорту.
Сярод юніёраў пераможцамі і прызёрамі Гомельскага гарадскога турніра па рынга сталі:
1) Каманда ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Гомеля»;
2) Каманда ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Гомеля»;
3) Каманда ДУА «Сярэдняя школа № 61 г. Гомеля».
У адкрытай катэгорыі не было роўных зборнай Гомельскага каледжа мастацтваў ім. Н.Ф. Сакалоўскага, каманды якой занялі ўвесь п’едэстал=) Імёны мацнейшых прадстаўнікоў гомельскага рынга наступныя:
1) Мішчанка Аліна, Суравіцкая Таццяна, Гарбачоў Яўген;
2) Найда Уладзімір, Паўленка Уладзімір, Аліева Гюнэль;
3) Казуноў Кірыл, Рачкоўскі Давід, Гурава Аліса.
Сярод настаўнікаў лепшых вынікаў дасягнула каманда Савецкага раёна.
Вельмі хочацца адзначыць і падзякаваць ДУА «Сярэдняя школа № 61. Гомеля», а таксама асабіста Бярозкінай Наталлі Міхайлаўне, якая ўзяла на сябе турботы па арганізацыі такога значнага мерапрыемства.
Таксама дзякуем за ўдзел усім установам адукацыі, якія паўдзельнічалі ў Гомельскім гарадскім турніры па рынга:
1) ДУА «Сярэдняя школа № 61 г. Гомеля»;
2) ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Гомеля»;
3) ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Гомеля»;
4) ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Гомеля»;
5) ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Гомеля»;
6) ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Гомеля»;
7) ДУА «Сярэдняя школа № 26 г. Гомеля»;
8) ДУА «Сярэдняя школа № 53 г. Гомеля»;
9) ДУА «Сярэдняя школа № 36 г. Гомеля»;
10) ДУА «Гомельскі гарадскі каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага».
З боку Беларускай федэрацыі рынга мерапрыемства арганізоўвалі Чудук Павел і Дзянісава Таццяна.

m-sPMVatggQfSxOkknGSRotCoQXg_XBTE

Дзякуем усім удзельнікам, спадзяемся пабачыць вас на нашых турнірах!=)
Любіце рынга, гуляйце ў рынга!

Реклама

Posted on 31.03.2017, in Гомель, Презентация игры РИНГО. Bookmark the permalink. Комментарии к записи Гомельскi гарадскi турнір па рынга отключены.

Обсуждение закрыто.