Весенний турнир по рингтеннису 2017

рт

Рынгтэніс паступова ўваходзіць у наша жыццё, і пасведчанне таму — Вясновы турнір па рынгтэнісе, які адбыўся 8 красавіка. Спаборніцтвы адбываліся ў асабістай дысцыпліне, да ўдзелу запрашаліся ўсе жадаючыя незалежна ад узросту. Сетка турніру складалася з трох стадый: групавой, плей-оф и суцяшальнай, дзе гульцы, якія не адабраліся ў плей-оф, змаглі трошкі павысіць сваё канчатковае месца. Пераможцам у суцяшальнай серыі стала Сямашка Таццяна. На стадыі плей-оф спынілі барацьбу Смаршчок Яўген, Вараб’ёў Аляксей і Вільчынская Іна. А месцы ў прызавой тройцы размеркаваліся наступным чынам:
1. Чудук Вячаслаў;
2. Немытаў Цімафей;
3. Колтун Іван.
Дзякуем усім удзельнікам і гледачам турніру!)

 

Advertisements

Posted on 15.04.2017, in Республиканские соревнования, Чемпионат Беларуси 2017, рингтеннис, сборная. Bookmark the permalink. Комментарии к записи Весенний турнир по рингтеннису 2017 отключены.

Обсуждение закрыто.