вынікі сезону 2018

FyV5VrBY45w.jpg

Сярод кадэтаў безагаворачным лідэрам стаў Русак Арцём! Паміж дзяўчынамі гэтай жа ўзроставай катэгорыі была даволі вострая канкурэнцыя, але па суме вынікаў перамогу атрымала Свірко Аляксандра!
У катэгорыі юніёркі барацьба развярнулася паміж Дар’яй Мазоль і ўладальніцай гэта ўзнагароды мінулага года,Таццянай Сямашка. У абедзвюх быў выдатны сезон, але Дар’я правяла яго крыху больш роўна, перамога за ёй! Ну і ў рэшце рэшт юніёры, таксама самая вострая барацьба паміж даўнімі супернікамі Івановым Іллём і Дзянісам Ісаенка. Добрыя стабільныя вынікі ў абодвух на ўсіх турнірах, абодва заслужылі самыя лепшыя водгукі, але ўзнагарода адна і яна дасталася прызёру Чэмпіяната Свету 2018 Дзянісу Ісаенка!

Свірко Аляксандра — лепшкая кадэтка (катэгорыя да 14 гадоў)
Русак Арцём — лепшы кадэт (катэгорыя да 14 гадоў)
Мазоль Дар’я — лепшая юніёрка (катэгорыя да 18 гадоў)
Ісаенка Дзяніс — лепшы юніёр (катэгорыя да 18 гадоў)
Усе пераможцы прадстаўляюць г.п. Смілавічы.

Віншуем! 😃

Рэйтынг складаўся на аснове вынікаў турніраў БФР у кадэцкай і юніёрскай узроставай катэгорыі за 2018 год, а таксама ўлічваў міжнародныя турніры ў адпаведных катэгорыях.

Реклама

Posted on 11.01.2019, in Международные соревнования, Презентация игры РИНГО, Республиканские соревнования, Ринго в Мире, Смиловичи, Чемпионат Беларуси, сборная, юниорские турниры. Bookmark the permalink. Комментарии к записи вынікі сезону 2018 отключены.

Обсуждение закрыто.