Зімовы юніёрскі турнір — ёсць вынікі!

Паводле вельмі добрай традыцыі, якая склалася некалькі сезонаў таму, сярэдняя школа № 121 г. Мінска 28 лютага прыняла Зімовы юніёрскі турнір па рынга. Удзел прымалі як даўнішнія каманды — зборныя г.п. Смілавічы, СШ № 121 г. Мінска, Папярнянская сярэдняя школа — так і навічкі, такія як Міжнародны Дзяржаўны Інстытут імя А.Д. Сахарава БДУ, Гімназія № 74, Гімназія № 11, СШ № 197, СШ № 137, СШ № 190 (усе — Мінск).

Турнір праводзіўся ў дзвюх ўзроставых катэгорыях — кадэты (да 14 гадоў) і юніёры (да 18 гадоў), у дысцыпліне змяшаныя тройкі.

Хочацца падзякаваць усім, хто ўпершыню згуляў на спаборніцтвах па рынга і не спужаўся высокай канкурэнцыі за прызавыя месцы, а таксама тым, хто ўжо стаў заўсёднікам турніраў сярод юніёраў і кадэтаў=)

Ніжэй прыводзім вынікі:

Юніёры. Змяшаныя тройкі

  1. Русак Арцём / Калугін Аляксей / Навіцкая Яна (усе — Смілавічы)
  2. Клімовіч Павел (Смілавічы) / Сямашка Таццяна (Паперня) / Сілівончык Аліна (Смілавічы)
  3. Фалько Яніна / Русецкі Яраслаў / Галоўчыц Ян (усе — СШ № 121)

Кадэты. Змяшаныя тройкі

  1. Спірыдовіч Ягор / Цісецкі Захар / Шыліна Арына (усе — Смілавічы)
  2. Шатэрнік Аляксей / Ляшкевіч Аляксей / Татарынцава Кіра (усе — Смілавічы)
  3. Калясніковіч Аляксандр / Навіцкая Яна / Равоцька Яўген (усе — Смілавічы)

Залік сярод школ

  1. СШ № 1 г.п. Смілавічы
  2. СШ № 121 г. Мінска
  3. Гімназія № 74 г. Мінска

Дзякуем усім за ўдзел і віншуем пераможцаў і прызёраў! Чакаем усіх на наступным турніры=)

Нагадваем, што пераможцы аўтаматычна прызнаюцца лепшымі кадэтамі/юніёрамі ў Рэспубліцы Беларусь у дадзенай дысцыпліне!

Шчыра дзякуем Русецкаму Аляксандру Іванавічу і Мецелю Аляксандру Іванавічу за дапамогу ў арганізацыі спаборніцтваў.

Любіце рынга, гуляйце ў рынга!=)