








Ранкам 15-ага сакавіка 2023 года каманда ГА «Беларуская федэрацыя рынга» ў складзе 5 чалавек (Колтун Іван, Чудук Павел, Русакоў Міхаіл, Дрэмлюг Кацярына, Інбулаева Анастасія) накіравалася на паўднёвы захад Беларусі ў Мокраўскую сярэднюю школу Пружанскага раёна, каб правесці там прэзентацыю рынга. Прычым прэзентацыю не толькі для гэтай школы, а для настаўнікаў школ усяго Пружанскага раёна. Істотная адметнасць большасці з гэтых школ — тое, што яны малакамплектныя, у класе можа быць усяго 5-10 чалавек. І рынга ў такіх умовах фактычна ідэальная камандная спартыўная гульня.
Читать далее «Прэзентацыя рынга для школ Пружанскага раёна ў вёсцы Мокрае»