16, 23 і 30 студзеня ў спартыўнай зале Ліцэя БДУ разыгрываліся медалі ў спаборніцтвах па рынга. Серыю турніраў пачало супрацьстаянне змяшаных двоек, у якім месцы размеркаваліся наступным чынам:
- Святлана Лапіцкая / Яўгеній Грыгор’еў;
- Вераніка Кукушкіна / Уладзіслаў Макоўскі;
- Валерыя Болбас / Андрэй Хілько.
Праз тыдзень тыя ж самыя дзяўчаты падняліся на п’едэстал па выніках асабістых спаборніцтваў. Рэванш за паразу ў двойках узяла Вераніка Кукушкіна, у яе золата, Святлана Лапіцкая на гэты раз стала другой, трэцяе месца зноў заняла Валерыя Болбас – дэбютантка сезону.

30 студзеня ў «адзінках» змагаліся хлопцы. Першым прадказальна стаў Яўгеній Грыгор’еў. У фінале з ім змагаўся Раман Ларковіч, трэцім стаў Кірыл Міхайловіч.
Вось што сказаў Жэня пасля сваёй перамогі:
И: Женя, какая игра показалась тебе самой сложной?
Ж: С Ромой Ларковичем. Все-таки мы с Ромой много тренировались вместе, и я учил играть его в ринго.
И: Какую тактику избрал?
Ж: Конечно же, действовал от атаки.
И: Ты часто ошибался?
Ж: Да, совершал много ошибок. Недоволен.
И: Как оцениваешь свою нынешнюю физическую форму?
Ж: Считаю, что я в хорошей форме. На следующей сезон я в полной боевой готовности!
Жадаем пераможцам, прызёрам і ўсім удзельнікаў турніру далейшых спартыўных поспехаў. Многія найлепшыя рынгісты пачыналі свой шлях менавіта ў Ліцэі БДУ, і мы спадзяёмся, што гэта традыцыя захаваецца!