II этап Чэмпіянату Беларусі 2020

Беларусь — апошняя краіна Еўропы, дзе яшчэ прайходзяць спартыўныя спаборніцтвы: футбол, хакей і канешне ж рынга!
Вынікі другога этапу Чэмпіянату Беларусі 2020, які адбыўся 21 сакавіка:

Читать далее «II этап Чэмпіянату Беларусі 2020»

Зімовы юніёрскі турнір — ёсць вынікі!

Паводле вельмі добрай традыцыі, якая склалася некалькі сезонаў таму, сярэдняя школа № 121 г. Мінска 28 лютага прыняла Зімовы юніёрскі турнір па рынга. Удзел прымалі як даўнішнія каманды — зборныя г.п. Смілавічы, СШ № 121 г. Мінска, Папярнянская сярэдняя школа — так і навічкі, такія як Міжнародны Дзяржаўны Інстытут імя А.Д. Сахарава БДУ, Гімназія № 74, Гімназія № 11, СШ № 197, СШ № 137, СШ № 190 (усе — Мінск).

Читать далее «Зімовы юніёрскі турнір — ёсць вынікі!»

Зімовы юніёрскі турнір

Дысцыпліна: тройкі змяшаныя;
катэгорыя: юнiоры, кадэты;
дата правядзення: 29 лютага 2020 года;
час: з 11:00 да 16:00;
Месца правядзення: ДУА «Сярэдняя школа №121»;
адрас: г. Мінск, вул. Каліноўскага 50а;

Да удзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Хочацца спадзявацца, што спаборніцтвы не застануцца без увагі заўзятараў і заўзятарак!