Зімовы юніёрскі турнір — ёсць вынікі!

Паводле вельмі добрай традыцыі, якая склалася некалькі сезонаў таму, сярэдняя школа № 121 г. Мінска 28 лютага прыняла Зімовы юніёрскі турнір па рынга. Удзел прымалі як даўнішнія каманды — зборныя г.п. Смілавічы, СШ № 121 г. Мінска, Папярнянская сярэдняя школа — так і навічкі, такія як Міжнародны Дзяржаўны Інстытут імя А.Д. Сахарава БДУ, Гімназія № 74, Гімназія № 11, СШ № 197, СШ № 137, СШ № 190 (усе — Мінск).

Читать далее «Зімовы юніёрскі турнір — ёсць вынікі!»

Зімовы юніёрскі турнір

Дысцыпліна: тройкі змяшаныя;
катэгорыя: юнiоры, кадэты;
дата правядзення: 29 лютага 2020 года;
час: з 11:00 да 16:00;
Месца правядзення: ДУА «Сярэдняя школа №121»;
адрас: г. Мінск, вул. Каліноўскага 50а;

Да удзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Хочацца спадзявацца, што спаборніцтвы не застануцца без увагі заўзятараў і заўзятарак!

Вынікі 2019 году. Лепшая юніёрка

Міжсезонне — час падводзіць вынікі году!

У 2019 годзе лепшая кадэтка не была абрана, таму што ў гэтай катэгорыі адбылася недастатковая колькасць турніраў.
Але затое, званне лепшай юніёркі падзялілі паміж сабой адразу дзве рынгісткі, бо паказалі аднолькавыя вынікі!
Лепшыя юніёркі 2019:
1. Буркун Крысціна
1. Мар’іна Лізавета
3. Сямашка Таццяна

Віншуем!