Прызёры дысцыпліны ДвойкіПрызёры дысцыпліны АдзінкіФотаагляд XIX Мінскага турніру па рынга 2021
У суботу 12 снежня 2021 года адбыўся XIX Мінскі турнір па рынга. На жаль, праз аб’ектыўныя абставіны на ім удзельнічалі толькі гульцы адной краіны, Беларусі. Але негледзячы на гэта, амаль усе гульні былі відовішчнымі і напружанымі, ніхто не хацеў саступаць у барацьбе.
Беларусь — апошняя краіна Еўропы, дзе яшчэ прайходзяць спартыўныя спаборніцтвы: футбол, хакей і канешне ж рынга! Вынікі другога этапу Чэмпіянату Беларусі 2020, які адбыўся 21 сакавіка:
16, 23 і 30 студзеня ў спартыўнай зале Ліцэя БДУ разыгрываліся медалі ў спаборніцтвах па рынга. Серыю турніраў пачало супрацьстаянне змяшаных двоек, у якім месцы размеркаваліся наступным чынам:
Святлана Лапіцкая / Яўгеній Грыгор’еў;
Вераніка Кукушкіна / Уладзіслаў Макоўскі;
Валерыя Болбас / Андрэй Хілько.
Праз тыдзень тыя ж самыя дзяўчаты падняліся на п’едэстал па выніках асабістых спаборніцтваў. Рэванш за паразу ў двойках узяла Вераніка Кукушкіна, у яе золата, Святлана Лапіцкая на гэты раз стала другой, трэцяе месца зноў заняла Валерыя Болбас – дэбютантка сезону.
30 студзеня ў «адзінках» змагаліся хлопцы. Першым прадказальна стаў Яўгеній Грыгор’еў. У фінале з ім змагаўся Раман Ларковіч, трэцім стаў Кірыл Міхайловіч.
Вось што сказаў Жэня пасля сваёй перамогі:
И: Женя, какая игра показалась тебе самой сложной?
Ж: С Ромой Ларковичем. Все-таки мы с Ромой много тренировались вместе, и я учил играть его в ринго.
И: Какую тактику избрал?
Ж: Конечно же, действовал от атаки.
И: Ты часто ошибался?
Ж: Да, совершал много ошибок. Недоволен.
И: Как оцениваешь свою нынешнюю физическую форму?
Ж: Считаю, что я в хорошей форме. На следующей сезон я в полной боевой готовности!
Жадаем пераможцам, прызёрам і ўсім удзельнікаў турніру далейшых спартыўных поспехаў. Многія найлепшыя рынгісты пачыналі свой шлях менавіта ў Ліцэі БДУ, і мы спадзяёмся, што гэта традыцыя захаваецца!