




У суботу 20 траўня 2023 года прайшоў Травеньскі турнір па рынга, ён жа Адкрытае Першынство Беларусі па рынга. Спаборніцтвы адбыліся ў трох дысцыплінах: мужчынскія адзінкі, жаночыя адзінкі і мужчынскія двойкі. Не абышлося без нечаканасцяў, у жаночай частцы 2-е месца заняла юная Кужэлева Злата, а на 3-е месца прэтэндавалі адразу тры ўдзельніцы і набралі роўную колькасць перамог: Кацярына Дрэмлюг, Лобка Ганна і Абражэвіч Анастасія. Паводле дадатковых паказчыкаў усё ж вышэй за іншых размясцілася Кацярына. Невялікай нечаканасцю для ўдзельнікаў таксама стала выдатнае выступленне Герасімовіча Арцёма: 3-е месца ў адзінках і 1-е месца з Чудуком Паўлам у двойках. Выдатны вынік!
Читать далее «Травеньскі турнір. Адкрытае Першынство Беларусі 2023»