Травеньскі турнір. Адкрытае Першынство Беларусі 2023

У суботу 20 траўня 2023 года прайшоў Травеньскі турнір па рынга, ён жа Адкрытае Першынство Беларусі па рынга. Спаборніцтвы адбыліся ў трох дысцыплінах: мужчынскія адзінкі, жаночыя адзінкі і мужчынскія двойкі. Не абышлося без нечаканасцяў, у жаночай частцы 2-е месца заняла юная Кужэлева Злата, а на 3-е месца прэтэндавалі адразу тры ўдзельніцы і набралі роўную колькасць перамог: Кацярына Дрэмлюг, Лобка Ганна і Абражэвіч Анастасія. Паводле дадатковых паказчыкаў усё ж вышэй за іншых размясцілася Кацярына. Невялікай нечаканасцю для ўдзельнікаў таксама стала выдатнае выступленне Герасімовіча Арцёма: 3-е месца ў адзінках і 1-е месца з Чудуком Паўлам у двойках. Выдатны вынік!

Читать далее «Травеньскі турнір. Адкрытае Першынство Беларусі 2023»

Прэзентацыя рынга для школ Пружанскага раёна ў вёсцы Мокрае

Ранкам 15-ага сакавіка 2023 года каманда ГА «Беларуская федэрацыя рынга» ў складзе 5 чалавек (Колтун Іван, Чудук Павел, Русакоў Міхаіл, Дрэмлюг Кацярына, Інбулаева Анастасія) накіравалася на паўднёвы захад Беларусі ў Мокраўскую сярэднюю школу Пружанскага раёна, каб правесці там прэзентацыю рынга. Прычым прэзентацыю не толькі для гэтай школы, а для настаўнікаў школ усяго Пружанскага раёна. Істотная адметнасць большасці з гэтых школ — тое, што яны малакамплектныя, у класе можа быць усяго 5-10 чалавек. І рынга ў такіх умовах фактычна ідэальная камандная спартыўная гульня.

Читать далее «Прэзентацыя рынга для школ Пружанскага раёна ў вёсцы Мокрае»

flame.by — яшчэ адзін спартыўны магазін пачаў прадаваць кольцы рынга

У Беларусі з’явіўся яшчэ адзін спартыўны магазін, які прадае кольцы рынга — гэта flame.by. Афіцыйная назва магазіна — “Цэнтр спартыўнага забеспячэння”. Размяшчаецца ён ў Гродна. Ажыцяўляе дастаўку па Беларусі. Кольцы, што тут прадаюцца, хоць і не тыя, каторымі гуляюць на буйных міжнародных турнірах, але даволі якасныя, крыху цвердаватыя, затое доўга «жывуць» і добра падыходзяць для тых, хто толькі пачынае гуляць.

Кантакты магазіна:

вэб-сайт: flame.by
тэл.: +375 (29) 824-44-55, +375 (29) 114-44-55, +375 (15) 268-12-22
e-mail: ooocsooo@mail.ru
адрас: вул. Лелявеля, 46, г. Гродна, Беларусь

I этап Чэмпіянату Беларусі па рынга імя Валянціны Астроўскай 2023

У суботу 8 красавіка 2023 года адбыўся I этап Чэмпіянату Беларусі па рынга імя Валянціны Астроўскай. Катэгорыя была змяшаныя тройкі. Вельмі прыемна, што на ім можна было пабачыць шмат новых імён. Барацьба, эмоцыі, камандны дух, нечаканасці — ўсё было на гэтым турніры!

Читать далее «I этап Чэмпіянату Беларусі па рынга імя Валянціны Астроўскай 2023»

XX Мінскі турнір па рынга 2022

У суботу 5 лістапада 2022 года адбыўся XX Мінскі турнір па рынга. На жаль, ужо другі года запар на ім бралі ўдзел толькі гульцы Беларусі. Турнір падарыў аматарам рынга шмат эмоцый, пазітыву, і, канешне, не абышлося без нечаканасцяў.

Читать далее «XX Мінскі турнір па рынга 2022»